Предлагает услуги по пошиву одежды оптом, а именно:
пошив униформы
пошив корпоративной одежды
пошив промо формы (промо одежды)
пошив рубашек
пошив брюк
пошив юбок
пошив форменной и фирменной одежды
пошив комбинезонов и полукомбинезонов
пошив футболок и толстовок
пошив платьев и блузок
пошив жакетов и пиджаков
пошив медицинской одежды и рабочей одежды
пошив ветровок и курток
пошив пиджаков и костюмов
пошив пальто и плащей
Састауце гисторыю "Сустрэча з волатам". Сустрэча с волатам
Састауце гисторыю "Сустрэча з волатам".
iotvet.com
Pawet: Волаты, асілкі, багатыры…
Аўтар: Клімковіч Ірына, Дадана: 05-10-2014, Крыніца: Дзеяслоў № 2(69), сакавік-красавік 2014.
Першапродкі людзей
Шмат у якіх народаў свету захаваліся старажытныя паданні і міфы пра людзей велічэзнага памеру -- вялікалюдаў, якія існавалі на зямлі з векапомных часоў. Шмат хто лічыць такіх вялікалюдаў дачалавечай расай або першапродкамі людзей, якія жылі пасля багоў ці нават папярэднічалі ім. Так, у старажытнагрэцкай міфалогіі алімпійскім багам папярэднічалі гіганты і тытаны - багі першага пакалення, увасабленне стыхіі прыроды з усімі яе катастрофамі, у скандынаўскай міфалогіі такімі веліканамі былі ётуны, а ў стараіндыйскай -- асуры. Беларускія легенды і паданні таксама захавалі падобныя міфічныя вобразы, гэта волаты, асілкі, багатыры. Праўда, шматлікія фальклорныя апісанні адносяць іх да першага пакалення людзей: " Гэто цяпер людзі здрабнелі, а даўней былі такія велізарныя, што роўна з лесам. Яшчэ й цяпер у зямлі знаходзяць іх косці, дак тая адна костачка ў косы сажэнь". А калі веліканы злаваліся і пачыналі біцца паміж сабой, здараліся навальніцы і непагадзь. Магчыма і сапраўды, наш народ уяўляў першапродкаў вялізнымі волатамі, якія былі яшчэ не аддзелены ад прыроды, а таму не маглі засвоіць такія культурныя навыкі, як земляробства, жывёлагадоўлю і рамёствы. Тым не менш, волаты бралі ўдзел у стварэнні прыродных аб'ектаў - азёраў, рэк, камянёў і гор, а з прыходам сапраўдных людзей самі ператварыліся ў тыя аб'екты.
" Першымі людзьмі на нашай зямлі былі векалюды - волаты. Гэта такія вялізныя людзі, што цяперашнія нават ім да калена не дасталі б. Кажуць, найглыбейшыя рэкі ім не глыбей, як да калена былі. У іх галовы, кажуць, былі, як цабры, вялізныя. Ідзе волат праз лес, возьме за верх агромністую сасну, вырве з карэннем і папіраецца ёю як кіем…Волаты павытоптвалі зямлю, пааралі яе карчамі так, што на тых месцах стаяць азёры і рэкі, панасыпалі горкі ды параскідалі ўсюды па свеце вялізарныя камяні, якія і цяпер трапляюцца дзе-нідзе на полі ці ў лесе. Яны, бывала, набяруць камення вялізарнага, бы валы, ды як пачнуць шыбаць іх угору, дык яны толькі ввуу!... А як пойдуць барукацца ці біцца, ды пачнуць рваць дуб'ё, дык аж зямля стогне.
Не было на зямлі нікога, хто б мог з волатамі памерацца сілаю. От яны смела хадзілі сабе ды сваволілі. Ведама, калі хто нікога не баіцца, то ён заўжды пачне дурэць, пачне рабіць ліха. Так і тыя волаты пачалі губіць на зямлі жывёлу і ўсялякую расліну, а ў неба шыбаць каменнем. Хацелі нават з Богам дужацца.За тое Бог і пакараў волатаў. У адных адняў розум, так што яны пачалі лбамі разбіваць каменныя горы. Разгоніцца той волат, бы баран, ды як рэзнецца лбом аб камень, дык мазгі і пацякуць, а ён сам зваліцца на зямлю, патрапеча трохі нагамі дый дух вон...Іншую частку волатаў, якія пайшлі супраць Бога, ён закляў: «Быць вам дужымі і стаяць вякамі, а плады вашы будуць свінні есці». I ператварыў іх у дубы. Астатніх абярнуў у малых ды кволых людзей, якія і цяпер жывуць".
Паводле паданняў, зафіксаваных у многіх месцах Беларусі, волаты пахаваны ў доўгіх курганах - валатоўках - невысокіх валападобных земляных насыпах. Гэтая назва пашырана на поўначы Беларусі і ў сумежных раёнах Смаленшчыны, Пскоўшчыны, Латвіі, у мінулым карэнных землях крывічоў. Месцамі на Віцебшчыне валатоўкамі называюць таксама звычайныя могілкі. Заўважым, што ў некаторых месцах нашай краіны існаваў звычай на Радаўніцу перад наведваннем магіл блізкіх заходзіць на валатоўкі, каб пакінуць там яйка і другую ежу, а часам і частавацца імі на курганах. У Паўночна-Усходняй і Цэнтральнай Беларусі існуюць нават назвы паселішчаў кшталту Волаты, Валатоўкі і ім падобныя. Так, вёскі Валатоўкі ёсць у Лепельскім, Міёрскім, Расонскім і Шумілінскім раёнах, вёскі Валатава ў Гомельскім і Валаты ў Слуцкім раёнах, а засценак Волатаў і ўрочышча Волаткава Поле каля Барысава. У некаторых мясцовасцях Беларусі каня таксама называлі " волат", а жарабя - " валаток" або " валацёнак". Шмат якія беларускія паданні гаспадара лесу - лесуна малююць як вялізнага волата, памеры якога сягаюць самага вялікага ляснога дрэва. Украінская мова ведае слова " велетень", што азначае чалавека велізарнага росту і сілы. Дзе-нідзе ў Расіі падчас жніва аўса пакідалі нязжатымі некалькі пучкоў каласоў -- " волотей", існаваў нават звычай у час дажынак пакідаць " волотку на бородку". Верагодна, некалі ў даўнія часы нязжатыя каласы лічыліся " Воласавай бародкай", а сам звычай пакідаць іх у такім выглядзе - частка архаічнага земляробчага абраду старажытных славян, прысвечанага боству плоднасці і багацця Вялесу. Цікава, што падобны звычай захаваўся ў беларусаў у выглядзе шкоднай магіі і называўся " рабіць залом" на ніве ці на лузе.
Улічваючы вышэйсказанае і тое, што назвы " Вялес-Волас" і " волат" маюць агульную этымалогію, некаторыя даследчыкі звязваюць міфічных вялікалюдаў з богам Вялесам. Як гэты бог, так і волаты маюць адносіны да замагільнага свету і забяспечваюць урадлівасць.
Міфічныя жыхары гарадзішчаў
Але не толькі пра волатаў расказвалі ў народзе. З вуснаў у вусны перадаваліся паданні пра другіх вялікалюдаў - асілкаў, якія нібыта некалі жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі і пакінулі пасля сябе старажытныя гарадзішчы ды велізарныя камяні з адбіткамі рук ці ног. Былі тыя веліканы таксама агромністага росту і сілы, кідаліся яны камянямі " нібыта мячыкамі" і цягнулі дрэвы з каранямі з лесу.
" Даўно-даўно, калі яшчэ людзі жылі па лясах дрымучых, прыйшлі на нашу зямлю асілкі і пачалі сяліцца па берагах рэк. У лясах вадзіліся звяры ўсялякія: мядзведзі, ваўкі, ласі, кабаны, лісіцы, рысі, а па рэках і азёрах жылі выдры. Рыбы ў водах было такое мноства, хоць кашолкай чэрпай. Асілкі былі людзі здаровыя, ростам цэлы сажань, у плячах аршыны з два. Голас мелі магутны. Бывала, калі крыкне на увесь голас ды свісне, дык якое б дрэва ні было вялікае, а зваліцца. I жонкі іхнія былі у пару ім: рослыя, дужыя і раджалі кожны раз па двое, па трое дзяцей. Гаспадарку асілкі ніколі не трымалі. Не было ў іх ніякай худобы, ні скацінкі дамашняй, ні прыпасу, ні запасу. Hi хлеба, ні лёну не сеялі. Карміліся яны тым, што лавілі па лясах звяроў ды па рэках рыбу. Адзежу сабе яны шылі са звярыных скур. Вось так і жылі.
Спадабалася асілкам наша зямля, бо тут ім усяго досыць было. Звяр'я па лясах было не злічыць. Рыбы ў рэках таксама, а ім больш нічога і не трэба было. Задумалі яны тут пасяліцца і пачалі будаваць гарадзішчы. Інструменту ў іх амаль ніякага не было, толькі на ўсіх адна сякера, ды і тая не жалезная, а якаясь медзяная. Не маючы досыць інструменту, асілкі перакідвалі сякеру з гарадзішча на гарадзішча, бо не хацелі траціць часу на хаджэнне. Зыкне асілак з аднаго гарадзішча ў другое: сякеру давай! На другім гарадзішчы нехта возьме сякеру ды і кіне яму. Гэта яшчэ нішто - сякеру перакінуць вярсты за тры. Калі была патрэбна на будоўлю драўніна, пойдзе асілак у лес, вырве дрэва з коранем ды так і прыцягне на гарадзішча. Спатрэбіцца камень, дык ён возьме яго ды і кіне за вярсту, а то і больш - прама на гарадзішча.
Ёсць такія мясціны, якія ледзь не засыпаны камянямі. Дзяды казалі, што на гэтых самых мясцінах асілкі ваявалі, кідаючы камяні адзін у аднаго. Яны і звяроў забівалі камянямі, ад таго камяні ляжаць і па лясах. Потым асілкі сышлі адсюль, як толькі перавяліся ў лясах звяры і паменшала рыбы ў вадзе, бо ім не стала з чаго жыць. 3 той пары і гарадзішчы іхнія запусцелі, бо посля іх не скора прыйшлі сюды нашы дзяды".
Асабліва шмат беларускіх паданняў пра тое, як веліканы-асілкі перакідваліся адзін з адным дзеля забаўкі агромністымі каменнымі сякерамі або нават млынавымі жорнамі. Так, на гары Літоўка каля в. Чарнавокі Верхнядзвінскага раёна нібыта ‹‹ ў час даўняй вайны жылі асілкі-літоўцы, якія кідалі каменныя сякеры на гару Заточынку каля вёскі Дабраплёсы", месца святкавання Купалля. З некаторых паданняў мы даведваемся, што ранейшыя вялікалюды жылі на розных гарадзішчах па абодвух берагах ракі і, каб не згубіць час на пераправу праз раку, перакідваліся сваім рыштункам праз ваду. Захавалася паданне пра гарадзішча-свяцілішча каля вёскі Дзямідаўка на этнічна беларускай Смаленшчыне, якое падцвярджае гэта. Нібыта на гарадзішчы некалі жыў велікан, ён перакідваўся сякерай праз Дняпро з іншым веліканам. Апроч таго, ён бясплатна шыў людзям вопратку. Толькі трэба было прынесці тканіну, пакінуць яе на гарадзішчы і парасіць неабходнае адзенне. Самога велікана ніхто ніколі не бачыў, але на наступны дзень вопратка была гатовая. Тым не менш, знайшоўся чалавек, які папрасіў пашыць яму " ні тое, ні сёе". Раніцай ён атрымаў абы як пашытае адзенне - рукаў да палы, каўнер збоку… Велікан пакрыўдзіўся і кінуў увогуле шыць. Дарэчы, матыў падобнага падання аналагічны паданням пра камяні-краўцы, звязаныя з хтанічным культам.
Некаторыя міфічныя асілкі гінуць ад удару каменнай сякеры. Да прыкладу, каля фальварка Тупічын непадалёк ад вёскі Валынеж Касцюковіцкага раёна адзін з вялікіх насыпаў у курганным могільніку называлі Волатава Магіла. Расказвалі, што малодшы брат забіў каменнай сякерай старэйшага брата і пахаваў у кургане. Часам у такіх паданнях рысы асілкаў пераймаюць легендарныя князі. Як у паданні, дзе на Рагнедавай Гары ў Расонскім раёне нібыта ў бітве быў забіты каменнай сякерай полацкі князь Рагвалод. А на Расоншчыне з гарой Літоўшчынай звязана паданне, паводле якога, літоўцы біліся каменнымі сякерамі праз раку Свольну. Часам зброя ў руках асілкаў -- каменная булава. Так, у маляўнічым урочышчы Каменная Гара на поўнач ад вёскі Чамярня Веткаўскага раёна знаходзяцца рэшткі старажытнага культавага гарадзішча-свяцілішча. З пятнаццаціметровага ўзвышша добра бачна наваколле Свяцілавіч і Вялікіх Нямкоў. Месца гэтае жыхары Чамярні завуць Чортавай Гарой. Паводле падання, у спрадвечныя часы на гары жыў асілак, які кідаў адсюль вялізарныя каменныя молаты. І молаты тыя чароўным чынам даляталі да наваколля Вялікіх Нямкоў. Апроч назвы Чортава, гэтая святая гара мае назву Серыкава Гара. А па суседству з Чамярнёй у вёсцы Вялікія Нямкі знаходзіцца ўрочышча Чэнчыкава Гара, дзе таксама маецца гарадзішча. Паводле другога падання, у глыбокай старажытнасці на Серыкавай і Чэнчыкавай гарах жылі князі-асілкі Серык і Чэнчык, якія таксама перакідваліся паміж сабою каменнымі сякерамі.
Хто ёсць хто
Азнаёміўшыся з паданнямі пра асілкаў і волатаў, на першы погляд здаецца, што тыя і іншыя нічым не адрозніваюцца. І волаты, і асілкі - вялізнага росту і маюць агромністую сілу, якая дазваляе ім вырываць з каранямі магутныя дубы і кідацца камянямі, млынавымі жорнамі.
Часам у некаторых паданнях асілкаў і волатаў блытаюць: як адным, так і другім прыпісваюць разбуральныя сілы. Але больш уважлівае параўнанне беларускiх легендаў дазваляе прасачыць рознiцу памiж гэтымi мiфалагiчнымі персанажамі. Так, у адрозненні ад волатаў, якія звязаны з курганамі-валатоўкамі, асілкі з'яўляюцца жыхарамі старажытных гарадзішчаў. І зброяй гэтых вялікалюдаў у асноўным з'яўляюцца каменныя сякеры, молаты і жорны. Апроч гэтага, у беларускіх чарадзейных казках асілкаў звязваюць з громам, яны без асаблівых высілкаў кідалі свае каменныя булавы ў неба, чым выклікалі грымоты: кінутая імі ўверх булава " гудзе ў небе, бы гром гудзіць". Са Случчыны вядомая казка пра тое, як асiлак разбiвае булавой каменную сцяну, за якой пакутвалi выкрадзеныя цмокам людзi. У некаторых казках цар Гром, як i асiлкi, разбiвае камянi i дрэвы.
З іншых легенд і міфаў мы ведаем, што ўсе гэтыя атрыбуты адносяцца да бога маланак і грымотаў - Перуна. Тыя ж самыя камяні і каменныя сякеры называюцца ў народзе " перуновымі стрэламі". А яшчэ ў народзе кажуць, што Пярун трымае ў руках вялікія жорны, трэ імі і б'е адзін аб другі, ад чаго і ўтвараюцца гром і маланкі. Такім чынам, нашы асілкі ў фальклоры асацыююцца з атрыбутамі бога навальніцы. Да таго ж, ад назвы каменнай прылады, якою даўней выкрасалі агонь, паходзіць слова " асялок" - тачыльны камень, а таксама стараславянскае " осла", " аселак". З гэтымі словамі навукоўцы і звязваюць этымалогію слова " асілак" і мяркуюць, што міфічныя вялікалюды з'яўляліся разнавіднасцю веліканаў, пэўным чынам звязаных з Перуном.
Назва ж " волат" паходзіць ад кораня vel- і звязана, як мы казалі вышэй, з богам замагільнага свету і ўлады - Вялесам. Цікава, што гэтае боства пазней, ужо ў хрысціянскія часы стала асацыіравацца з д'яблам. Так, захавалася апакрыфічнае паданне пра паходжанне балота і чорта, дзе апошні паказаны ў выглядзе волата:
" Ішоў Спас па сіняму мору, бачыць - мора пачынае пеніцца, пачынаюць біць незвычайна моцныя хвалі, з'явіўся аграмадны вадзяны стоўб. Спас падыходзіць да гэтага стаўба паглядзець і бачыць у сярэдзіне яго жывога волата, які паварочваецца, але не можа ўстаць. Спас узяў гэтага волата і выкінуў на бераг. З'явіўся такі прыгажун, што прыгажосці яго здзівіўся сам Спас…"
Далей апавядаецца, як Спас, па другім варыянце - Бог, разам з гэтым волатам ствараюць свет, дзе апошняму прыпісваецца ўдзел у стварэнні балот, гор, камянёў і падобнага нязручнага для чалавека ландшафту. Пазней за непаслушэнства і пыху перад Богам той ператварае волата ў чорта і скідвае яго ў балота, месца, якое велікан і стварыў. У выніку былы паплечнік Бога робіцца ягоным антаганістам. Варта звярнуць увагу, што ў згаданай легендзе пра паходжанне д'ябла волат з'яўляецца з вады. А Вялес, як мы ведаем, таксама звязаны з вадой, балотамі і другімі зямнымі водамі. Адной з іпастасяў Вялеса ў міфалогіі беларусаў з'яўляецца вобраз агромністага Змея - Цмока. З другіх беларускіх міфаў вядома пра заўсёдную барацьбу Перуна з Вялесам або Чортам ці Змеем. Зразумела, што ў гэтых міфах функцыі ранейшага Бога пераходзяць да пазнейшага Перуна. А прыналежнасць волата да чорта пацвярджаецца яшчэ адным беларускім павер'ем, згодна з якім, крыніцай надзвычайнай сілы гэтага велікана з'яўляецца наяўнасць у яго " чортавага рабра". Так называлі ў народзе трынаццатае, суцэльнае, " бы абруч", " лішняе" рабро, якое прыпісвалася міфічным волатам і вельмі моцным людзям: " задужыя, бо маюць чортава рабро".
Такім чынам, нашы легендарныя асілкі, якія звязаны з вышэйшым нябесным боствам і карыстаюцца ягонай зброяй - каменнымі сякерамі і жорнамі, таксама яўляюцца супернікамі Вялеса ў ягоным хтанічным пераўвасабленні. Ва ўсялякім разе, пра гэта нам кажуць іншыя беларускія легенды, паданні і казкі, дзе асілкі набываюць рысы культурных герояў - міфічных кавалёў ці аратых і б'юцца з разбуральнымі хтанічнымі сіламі. Так, у чарадзейных казках такі каваль выкоўвае цудоўную булаву, якой змагаецца супраць Цмока. Прыкладам, возьмем легендарных Кузьму і Дзям'яна або Мікіту Кажамяку, якія майструюць агромністае рала, перамагаюць пачварнага Змея і робяцца першымі ратаямі. У выніку іх культурнай дзейнасці таксама з'яўляюцца горы або валы, ці вытокі і рэчышчы. У Беларусі, згодна з легендамі, так узніклі Зміевы валы па баках Дняпра, рака Сож, прыток Дняпра і рака Віць, прыток Прыпяці. Паводле падання, Камянецкую вежу пабудаваў велізарны каваль, легендарны князь Радар і, седзячы ў ёй, чакаў прыходу агромністага змея Крагавея, які служыў у польскага караля Ляха, панадзіўся ва ўладаннях каваля губіць жывёлу. Але Радар не проста сядзеў, а пры дапамозе свайго гіганцкага молата стварыў агромністы плуг. І, калі Крагавей, прыцягнуты незвычайнымі ўдарамі молата, прыляцеў, каваль-князь разам са сваёй дружынай прымусіў яго ўпрэгчыся ў плуг. Потым Радар стаў араць на змеі, а калі дайшлі да ракі, загадаў: " Гайда, бух!", каб той кінуўся ў раку. Змей жа паспеў вырвацца, затое ўтапіў плуг, які, паводле падання, яшчэ доўга тырчэў з вады. Напалоханы змей прыбег да свайго гаспадара Ляха і, канаючы, паспеў крыкнуць: " Помні, ляша, па Бух наша!" З таго часу мяжа з Польшчай стала праходзіць па Бугу (Буху), а пабудаваная Радарам вежа дагэтуль стаіць у Камянцы.
Як бачым, у гэтых паданнях асілкі выступаюць ужо яркімі архетыпамі эпічных герояў, якія, дзякуючы сваёй мужнасці і адвазе змагаюцца з увасабленнем хаосу і неўпарадкаванасці, увасобленымі у вобразе пачварнага цмока ці змея. Да таго ж, гэтыя багатыры з'яўляюцца пасярэднікамі паміж Богам і людзьмі - даюць пачатак кавальству і земляробству, а пры дапамозе сваёй вялікай фізічнай сілы ствараюць культурную прастору: не толькі выкарцоўваюць дрэвы, але займаюцца і будаўніцтвам.
Легендарныя разбойнікі і багатыры
Легендарнага асілка, князя-каваля Радара, дзякуючы якому з'явілася рака Буг і Камянецкая вежа, можна параўнаць з другім, не менш легендарным і міфічным асілкам - таксама князем, млынаром і чарадзеем Менескам. Але гэты вобраз выступае ў нашым фальклоры не зусім адназначна станоўчым. Згодна з паданнем, Менеск быў заснавальнікам Мінска (Менска, Менеска) і жыў паміж пазнейшым Татарскім канцом і Пярэспай. Кажуць, што ён пабудаваў на Свіслачы вялікі мураваны млын з сямю коламі, дзе мука малолася не са збожжа, а з камянёў. Менеск быў чараўніком, яго ніхто ніколі не бачыў, толькі ўначы на млыне былі чутны нейкія няўцямныя крыкі, кшталту гікання, музыка і скокі. Ды яшчэ апоўначы чулі, як Менеск раз'язджае на сваім млыне па навакольных дарогах ды збірае сабе ў дружыну дужых і адважных людзей, ад якіх потым тут і ўтварыўся асобны народ. Сцвярджаюць, што дружыннікі Менеска былі яго хаўруснікамі ў разбойных справах: разам яны рабавалі наваколле. У тутэйшых жыхароў захавалася нават прымаўка: " Не пайду я да Менска ад шяху Віленска, а (калі) пайду па шляху Віленскім, спаткаюся з Менескам". Нарэшце людзям надакучыла рабаўніцтва князя Менеска і яны звярнуліся па дапамогу да яшчэ больш магутнага чараўніка. Той і сапраўды дапамог: спаліў небяспечны млын, прагнаў назаўсёды Менеска, але памяць пра князя-рабаўніка захавалася ў назве горада. Узнікае пытанне, як успрымаць вобраз Менеска, намаляваны ў гэтым паданні. З аднаго боку, няўцямныя начныя крыкі і гіканне на млыне, рабаўніцтва свайго насельніцтва, што вельмі нагадвае выхадкі чартоўскай сілы. Тым больш, млын заўсёды працуе на вадзе і, паводле беларускіх павер'яў, ягоная праца залежыць ад вадзяніка - больш пазнейшага ўвасаблення таго ж Вялеса, які апроч іншага загадваў зямнымі водамі. Тым не менш, з другога боку, Менеск мае справу з млыном, дзе перамолваюцца вялізныя камяні, што нагадвае выкрасанне Перуном-Грымотнікам маланак з камянёў ці каменных жорнаў. Да таго ж, Менеск, як князь, з'яўляецца правадыром дружыны, што, безумоўна, зноў збліжае яго з богам маланак і навальніцы, апекуном вайсковай справы. Парадокс, але вобраз асілка і чарадзея Менеска ўвабраў у сябе рысы абодвух бостваў, што кажа пра ягоную архаічнасць, калі функцыі асноўных беларускіх бостваў яшчэ не былі канчаткова размеркаваны, або, наадварот, яны прыпісваліся адзінаму богу.
Цікава, што матыў паданняў пра разбойнікаў, імя якіх потым дало назву гораду, быў вельмі пашыраны на беларускіх землях. Дастаткова прыгадаць паданне пра назву Магілёва, дзе распавядаецца, што на месцы сённяшняга горада стаяў цёмны, непраходны лес, і там жыў страшны разбойнік Машэка. Прычым у паданні падкрэсліваецца, што ён валодаў такой жа моцнай фізічнай сілай, як і вышэйзгаданыя асілкі і волаты. Ён " адною рукою спыняў экіпаж з васьмірыком коней на ўсім скаку, ухапіўшыся за калясо, і за раз вырываў з карэннем высокія сосны, а хадзіў ён у мядзвежай скуры, поўсцю наверх. Машэка наводзіў жах на ўсе навакольныя селішчы. Не раз выходзілі супроць Машэкі цэлымі палкамі; але ён жыў у такой непраходнай пушчы, што ніхто не знаходзіў не толькі яго бярлогі, але і дарогі назад, і ўсе або паміралі з голаду, або гінулі ад удару кісцянём".
Калі Машэку напаткала смерць ад каханай жанчыны, яго пахавалі ў пушчы разам з касцямі ягоных ахвяр, насыпаўшы над імі велічэзную гару. Потым высокую Машэкаву магілу сталі зваць "Магілай льва". З часам на гэтым месцы з'явіўся горад Магілёў. Верагодна, у дадзеным выпадку мы бачым, як старажытныя паданні пра асілкаў накладаюцца на больш познія, звязаныя з канкрэтнымі міфалагічнымі героямі, заснавальнікамі дадзеных паселішч.
У беларускіх легендах, паданнях і казках даволі часта можна сустрэць яшчэ адну разнавіднасць веліканаў, не менш магутных і дужых. Гэта багатыры. Яны таксама ўтваралі рэкі, перасоўвалі горы, вытоптвалі азёры, вырывалі дрэвы… Навукоўцы лічаць, што слова "багатыр" паходзіць ад цюркскага "багатур". Тым не менш, у сучаснай беларускай мове слова "багатыр" семантычна звязана са словам "багаты". І багатага чалавека ў наш часам называюць "багатыр".
Вельмі пашыраны вобраз багатыра у казках, дзе мы можам сустрэць такіх герояў, як Мікіта Кажамяка, Кацігарошак, Івашка Мядзвежае Вушка ды іншыя. Усе яны багатырскага росту, валодаюць незвычайнай цудадзейнай сілай, мужнасцю, цярпеннем і пры дапамозе агромністай булавы, спецыяльна выкаванай для іх, перамагаюць пачварнага Змея або Кашча Неўміручага. Але, не гледзячы на бытаванне гэтага вобраза ў казках, зразумела, што яно пазнейшае. Фальклорная назва "багатыр", хутчэй за ўсё, традыцыйна звязана з эпічнымі падзеямі і персанажамі, замацаванымі ў міфах, паданнях, былінах. Да прыкладу, у некаторых месцах Беларусі былі распаўсюджаны паданні пра старажытнарускіх былінных герояў-багатыроў, кшталту Іллі Мурамца, Вольгі Усяслававіча, Мікулы Селянінавіча і г.д.
Багатырка, валатоўна, ваярка
Калі слова багатыр у адносінах да мужчын-героеў у беларускім фальклоры сустракаецца даволі зрэдку, часцей іх называюць волатамі ці асілкамі, у дачыненні да жанчын яно сустракаецца часцей. Таму доказам шматлікія паданні і павер'і. Так, у ваколіцах Полацка ёсць узгорак пад назвай Багатыр-Гара. Як сцвярджае паданне, на гары калісьці жыла жанчына велізарнага росту і гэткай жа сілы. " Ваду на гару яна насіла за дзесяць вёрст з возера Нешчарда, адразу па два цэбры, у якія ўлазіла па 15 судаў (30 вёдраў ). Каромыслам ёй служыў дубовы калодзежны вочап. Аднойчы яе затрымалі татары і спыталі: як бліжэй патрапіць у Полацк? Жанчына адказала, што не чула пра такі горад, а між тым з гары ў яснае надвор'е была бачна Святая Сафія. Татары раззлаваліся і накінуліся на багатырку. Яна сваім каромыслам бадай што ўсіх перабіла, але адна з татарскіх стрэл трапіла ёй у сэрца. Багатырку пахавалі на гэтай гары. Адсюль і назва гары - Багатыр-Гара. Кажуць, што з цэбраў пацякла вада, і ўтварылася рэчка Багатырка".
Тое, што жанчыны багатырскага росту суадносяцца з горамі, гаворыць паданне пра Дзявочую Гару ў Мсціславе, якую быццам насыпалі фартухамі дзяўчаты-багатыркі на месцы пахавання багатыра. Потым яны ўсе аплаквалі яго і штогод у пэўны дзень спраўлялі па ім трызну, ладзілі ігрышча. У ваколіцах вёскі Колкі Петрыкаўскага раёна ўздоўж правага берага ракі Трэмлі цягнецца града ўзвышшаў ("горкі") пад назвай Хімкіны Горы. Яны, паводле падання, названы ў гонар жанчыны-багатыркі Хімкі, якая быццам жыла тут спрадвеку. І хаця людзі штораз з ёй сутыкаліся на "горках", жытла яе ніхто не бачыў. Казалі, што Хімка валодала нямалай фізічнай сілай, лёгка ўскарасквалася на дубы, хавалася ў шатах і чакала, пакуль непажаданыя госці сыдуць. Узброена Хімка была лукам, і занадта цікаўныя рызыкавалі атрымаць ад яе стралу.
У паданнях жанчыны-багатыркі маюць непасрэднае дачыненне і да камянёў. Да прыкладу, некалі на беразе Свіслачы ляжаў валун пад назвай " След Валатоўны", які быццам пакінула дзяўчына, калі пераступала праз раку. А ў Паазер'і існаваў камень " Дзявочы след", пра які расказвалі, што след на камні належаў таксама валатоўне. Вядомае паданне пра Сіні Калодзеж, што побач са Слаўгарадам, былым Прапойскам, распавядае пра багатырку Кацярыну. Да яе сваталіся два багатыры - Сцяпан і Марка, але ёй падабаўся больш Сцяпан, хаця ён быў і не такі дужы, як нялюбы Марка. Кацярына сказала, што пойдзе замуж за таго, хто далей кіне валун з высокага правага берага Сажа на луг. Нялюбы Марка кінуў камень якраз туды, дзе цяпер вёска Кліны, а любы, але слабейшы Сцяпан кінуў не так далёка. Каб не пайсці за нялюбага, Кацярына стала на ягоны камень і сказала: " Лепш пайду вадой служыць, чым з нялюбым жыць". Потым падскочыла, грымнулася аб валун, разлілася вадой і выскачыла з-пад зямлі вёрстаў за пяць ад Прапойска, дзе і ўтварыўся Сіні Калодзеж. Пасля гэтага на камні Марка застаўся след Кацярыны, а на Сцяпанавым валуне сляды пальцаў ягонай рукі.
Часта ў паданнях міфічныя багатыркі надзелены тымі ж чароўнымі якасцямі, што і вышэйапісаныя асілкі і волаты. Так, на востраве Асвейскага возера ёсць гара Пярунка, на якой, паводле падання, здаўна жыла багатырка і чараўніца на імя Княгіня, якая на Купалле перакідвалася вялізнымі бярвёнамі са сваёй знаёмай валатоўнай Даротай. А тая Дарота жыла на гары, назва якой і пайшла ад яе імя - Дароціна Гара, што каля вёскі Канчаны. Іншым варыянт гэтага падання наступны, нібыта, Дарота была жанчынай-воем, якая змагалася з ворагамі ў нейкую даўнюю вайну і загінула на гэтай гары.
Некалькі паданняў пра багатырак вядома з тэрыторыі былога Лепельскага павета. У адным з паданняў Багатырка перамагла волата і ягонае войска, а затым перакуліла і паставіла дагары каранямі вялізную елку. У другім лепельскім паданні Багатырка падымае высока над галавой коней і ідзе " валяць" чужаземнае войска. У Смалявіцкім раёне багатырка гары Замак білася з багатыром Юзэфаўскага замка. Бойка адбылася праз балота, па якім цячэ рака Усяж.
Падобны вобраз беларускай багатыркі-ваяркі сустракаецца нават у былінах кіеўскага цыклу. Адным з герояў былін з'яўляецца багатыр Дунай Іванавіч. Яму, як паслу, даручылі прывезці годную нявесту для князя Уладзіміра. Дзеля гэтага ён і паехаў у " харобрую Літву" сватаць " літоўскую" Апраксу-каралеўну. Прычым Дунаю было наказана ў выпадку нязгоды з боку каралеўны ўзяць яе сілай. Гэты былінны эпізод вельмі нагадвае гістарычны факт "сватання" Уладзіміра да полацкай князёўны Рагнеды. Падчас свайго візіту Дунай пазнаёміўся з сястрой Апраксы Настасяй-каралеўнай, дзяўчынай-рыцарам, якая была не толькі вельмі прыгожай, але моцнай і адважнай, да таго ж, пераўзыходзіла ў майстэрстве стральбы з лука нават юных ваяроў. Закахаўшыся ў Дуная, Настасся з'язджае з ім у Кіеў. Там, пасля жаніцьбы, Дунай вырашае паказаць сваю перавагу над ёю на адным з кіеўскіх спаборніцтваў, але прайграе каралеўне. Абражаны, ён вырашае застрэліць сваю абранніцу. Настасся просіць дараваць ёй жыццё, бо носіць у сабе дзіця Дуная. Багатыр не паслухаў яе і застрэліў багатырку з луку. Калі ж разрэзаў цела, пераканаўся, што каралеўна і сапраўды была цяжарнай. У роспачы Дунай скончыў жыццё самагубствам. Там, дзе пралілася ягоная кроў, пацякла рака Дунай, а дзе пралілася кроў багатыркі, пацякла Настасся-рака.
Найбольш ярка і падрабязна багатырскі вобраз дзяўчыны-воя намаляваны ў беларускіх народных баладах. Вядомы стараліцвінскі звычай падчас варожай небяспекі склікаць паспалітае рушэнне - "Пагоню" зафіксаваны ў адной з такіх балад. Так, стары войт з-за таго, што ў яго няма сыноў, а толькі адна дачка, вымушаны па загадзе караля ісці на вайну сам. Каб дапамагчы бацьку, дзяўчына бярэ каня са збруяй, падпярэзваецца мячом і, апрануўшы рыцарскі строй, ідзе ў войска, дзе яе лічаць хлопцам. Падчас бітвы з ворагам дзяўчына-рыцар здзяйсняе багатырскія подзвігі: " Адным замахам маханула - семсот казакоў заснула.// Другім замахам маханула - палавіна войска заснула.// Трэцім замахам маханула - ды ўсё войска заснула". Ашаломлены кароль хоча выдаць за адважнага "ваяра" сваю дачку, а ў адказ чуе: " Нашто мне дачка-каралеўна,//Калі я сама вайтоўна.// Я твайго каралеўства не хачу,// А свайго вайтоўства не трачу". Пасля гэтага кароль прапаноўвае ваярцы ўсынавіць яе, але зноў атрымлівае адмову.
На думку шмат якіх навукоўцаў, вобраз багатыркі-валатоўны ў беларускім фальклоры падобны да вобразу Вялікай Багіні-Маці ў яе іпастасі Дзевы-ваяркі. Таму што ў большасці прыведзеных вышэй выпадкаў міфічная багатырка выступае перад намі ўжо не як захавацелька плоднасці, урадлівасці і дабротаў, як, да прыкладу, багіні Мокаш і Лада, ці Лёля, а нясе разбуральныя сілы, вайну і смерць. У гэтым беларускія валатоўны падобныя да кельцкай багіні вайны Марыган, скандынаўскай Брунгільды, германскіх ваяўнічых дзеў-багатырак Валькірыі і Дысы ў прускай міфалогіі.
Літаратура:
Акты, издаваемыя Виленскою археографическою комиссиею (АВАК). Т. XIII. Вильна, 1886. С. 373, 375-376.
Балады. Кн.2. (укладальник Л.М.Салавей, Т.А Дубкова), Мн., 1978. С. 130-139.
Бараг Л.Г. "Асілкі" белорусских сказок и преданий (к вопросу о формировании восточнославянского эпоса)// Русский фольклор. Вып. VIII. М.-Л. 1963. С. 29, 37, 40.
Беларускі народны каляндар. Мн., 1993. С. 180.
Богданович А.Е. Пережитки древнего миросозерцания у белорусов. Гродно, 1895. С. 76.
Віцьбіч Юрка. Плыве з-пад Сьвятое горы Нёман: Рэпрынтнае выданне. Мн., 1995. С. 35.
Дучыц Л.У. Гарадзішчы ў светаўспрыманні беларусаў //Гісторыя і археалогія гарадзішча Маскавічы. Рыга, 2013. С. 337-338.
Жыцця адвечны лад: Беларускія народныя прыкметы і павер'і. Кн. 2. Мн., 1998. С. 62, 179.
Зайкоўскі Э.М. Месца Вялеса ў дахрысціянскім светапоглядзе насельніцтва Беларусі. Мн., 1998. С. 10,12.
Иванов Вяч. Вс. Кузнец// Мифы народов мира. Т.2. М., 1992. С. 21-22.
Иванов Вяч. Вс., Топоров В.Н. Исследования в области славянских древностей. М., 1974. С. 95.
Касьпяровіч М.І. Валатоўкі і звязаныя з імі перажыткі (першапачатковыя вынікі даследавання) //Наш край. 1929. № 6-7. С. 84-89.
Криничная Н.А. Русская народная историческая проза: Вопросы генезиса и структуры. Л., 1987. С. 118-153.
Легенды і паданні. Мн., 1983. С. 40-41; 48-51, 133-134, 274, 277-278, 400, 415.
Ляпушкин И.И. Славяне Восточной Европы накануне образования дрквнерусского государства //МИА. Л., 1968. № 152. С. 5-12, 170-171.
Ляўкоў Э.А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. Мн., 1992. С. 150.
Марзалюк І.А. Магілёў у XII-XVII стст. Этапы роста гарадской тэорыі// Старонкі гісторыі Малілёва. Магілёў, 1998.
Мачинский Д.А. "Дунай" русского фольклора на фоне восточнославянской истории и мифологии //Русской Север: Проблемы этнографии и фольклора. Л., 1981. С. 110-171.
Міфалогія Беларусаў. Энцыклапедычны слоўнік. Мн., 2011. С. 24, 26-27, 36, 68, 87-89, 113, 149, 161-162, 207, 233, 262-265, 287-288, 298, 300-301, 392-393, 394, 396, 469.
Писаренко Ю.Г. Могилы волотів на Русі //Украінський історичний журнал. 1988. № 5. С. 123-129.
Писаренко Ю.Г. Велес-Волос в язичницькому світогляді давньо і Русі. Ки ів, 1997.
Романов Е.Р. Белорусский сборник. Т. 1. Вып. 4. Сказки космогонические и культурные. Витебск, 1891. С. 173.
Сементовский А.М. Белорусские древности. Вып. 1. СПб., 1890. С. 21.
Сержпутоўскі А. Казкі і апавяданні беларусаў з Слуцкага павета. Мн., 1926. № 23.
Чарадзейныя казкі. Ч. 1. Мн., 1973. С. 340.
Шпилевский П.М. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю. Мн., 1992. С. 132.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 1. А-Б. Мн., 1978. С. 168-169, 174-175.
pawet.net
Састауце гисторыю "Сустрэча з волатам". - Беларуская мова
Мне тоже надоМой любімы былінны герой – гэта Ілля Мурамец. Мне вельмі падабаецца апісанне гэтага волата ў быліне пра Іллю Мурамца і Салаўя – разбойніка. Ілля Мурамец, сапраўдны абаронца рускай зямлі. Ён не можа праехаць міма безабаронных людзей. У быліне гэта апісана тым, што Ілля Мурамец па шляху ў Кіеў – град праязджаў міма Чарнігава і ўбачыўшы сілу незлічоную вырашыў дапамагчы Чарнігаву. Ён пабіў ўсіх іх ворагаў і наўзамен нічога не запатрабаваў, а толькі папрасіў паказаць яму скарочаную дарогу ў Кіеў – град. Людзі Чарнігава , шкадуючы свайго выратавальнік , папрасілі не ехаць гэтай дарогай, таму што, каля крыжа Леванідава сядзіць Салавей – разбойнік. Сваім крыкам і свістам, ён усё блакітныя кветачкі абсыпае, ды людзей забівае. Але і тут Ілля Мурамец сваю адвагу выявіў. Не спалохаўся ён, не паслухаўся людзеў Чарнігава і паехаў карацейшай дарогай. А так як волатам ён з нараджэння быў, смяротны крык і свіст разбойніка яго не загубіў. Стрэліў Ілля Мурамец у разбойніка і выбіў яму правае вока. Прыехаўшы ў Кіеў – град ён не стаў хваліцца. Як трэба пакланіўся ён князю і прысутным і дачакаўся пытання князя аб прыбыцці яго ў Кіеў. Падчас аповеду свайго, ён ані сябе не узнёс і спакойна прапанаваў князю паглядзець на разбойніка, які знаходзіцца ў яго ў двары. Для таго, што б пацешыць князя, Ілля Мурамец загадаў Салаўю – разбойніку засвісцець ў паўсвіста салаўінага і закрычаць у поўкрыка звярынага. Але салавей засвістаў ва ўсю сілу і закрычаў на ўсю моц. Усе, акрамя спалоханага князя Уладзіміра і Іллі Мурамца траплялі мёртвымі. Пасля такога дзеяння Салаўя – разбойніка, Ілля Мурамец забіў яго. Агульныя рысы характару Ільі Мурамца, гэта адваг , кемлівасць, бясстрашнасць, любоў да свайго народу і нянавісць да ворагаў сваёй радзімы. Ілля Мурамец, гэта волат, подзвігі якога, захапляюць і усхваляюцца людзьмі.І ён ніколі не будзе баяяца сустрэчы з любым страшэнным чалавекам або зверам. я незнаю пиши это
09mog.ru
Састауце гисторыю "Сустрэча з волатам".
Мне тоже надоМой любімы былінны герой – гэта Ілля Мурамец. Мне вельмі падабаецца апісанне гэтага волата ў быліне пра Іллю Мурамца і Салаўя – разбойніка. Ілля Мурамец, сапраўдны абаронца рускай зямлі. Ён не можа праехаць міма безабаронных людзей. У быліне гэта апісана тым, што Ілля Мурамец па шляху ў Кіеў – град праязджаў міма Чарнігава і ўбачыўшы сілу незлічоную вырашыў дапамагчы Чарнігаву. Ён пабіў ўсіх іх ворагаў і наўзамен нічога не запатрабаваў, а толькі папрасіў паказаць яму скарочаную дарогу ў Кіеў – град. Людзі Чарнігава , шкадуючы свайго выратавальнік , папрасілі не ехаць гэтай дарогай, таму што, каля крыжа Леванідава сядзіць Салавей – разбойнік. Сваім крыкам і свістам, ён усё блакітныя кветачкі абсыпае, ды людзей забівае. Але і тут Ілля Мурамец сваю адвагу выявіў. Не спалохаўся ён, не паслухаўся людзеў Чарнігава і паехаў карацейшай дарогай. А так як волатам ён з нараджэння быў, смяротны крык і свіст разбойніка яго не загубіў. Стрэліў Ілля Мурамец у разбойніка і выбіў яму правае вока. Прыехаўшы ў Кіеў – град ён не стаў хваліцца. Як трэба пакланіўся ён князю і прысутным і дачакаўся пытання князя аб прыбыцці яго ў Кіеў. Падчас аповеду свайго, ён ані сябе не узнёс і спакойна прапанаваў князю паглядзець на разбойніка, які знаходзіцца ў яго ў двары. Для таго, што б пацешыць князя, Ілля Мурамец загадаў Салаўю – разбойніку засвісцець ў паўсвіста салаўінага і закрычаць у поўкрыка звярынага. Але салавей засвістаў ва ўсю сілу і закрычаў на ўсю моц. Усе, акрамя спалоханага князя Уладзіміра і Іллі Мурамца траплялі мёртвымі. Пасля такога дзеяння Салаўя – разбойніка, Ілля Мурамец забіў яго. Агульныя рысы характару Ільі Мурамца, гэта адваг , кемлівасць, бясстрашнасць, любоў да свайго народу і нянавісць да ворагаў сваёй радзімы. Ілля Мурамец, гэта волат, подзвігі якога, захапляюць і усхваляюцца людзьмі.І ён ніколі не будзе баяяца сустрэчы з любым страшэнным чалавекам або зверам.я незнаю пиши это
dvoechka.com
сустрэча - Белорусский-Русский Словарь - Glosbe
be Для нас, якія ўжо даўно жывём з хрысціянскім разуменнем Бога і прызвычаіліся да яго, надзея, якая вынікае з праўдзівай сустрэчы з гэтым Богам, стала тым, чаго мы як бы ўжо не заўважаем.
vatican.varu Для нас, привыкших испокон веков жить с христианским представлением о Боге, обладание надеждой, исходящей из реальной встречи с Богом, уже почти не ощутимо.be Я прыйду на сустрэчу.
tatoebaru Я пойду на собрание.be Аператар, адказны за сістэму спагнання аплаты на аўтамагістралі, на сустрэчы з удзелам прадстаўнікоў выратавальных службаў і Генеральнай дырэкцыі дарог рэспубліканскага значэння і аўтамагістралей падрабязна патлумачыў усе пытанні, звязаныя з уездам машын гэтых службаў на аўтамагістраль А4.
viatollru Оператор, ответственный за систему сбора оплаты на автомагистрали, на встрече с представителями спасательных служб и Генеральной дирекции дорог республиканского значения и автомагистралей (ГДДКиА) подробно ответил на все вопросы, связанные с въездом этих служб на автомагистраль А4.be 29 і 30 мая адбыліся сустрэчы з выратавальнымі службамі Сілезскага, Апольскага і Ніжнесілезскага ваяводстваў, тэмай якіх было азнаямленне прадстаўнікоў гэтых служб з правіламі правядзення выратавальных мерапрыемстваў на аўтамагістралі А4 пасля ўвядзення 1 чэрвеня аплаты на ўчастку Беляны-Вроцлаўске – Сосьніца.
viatollru 29 и 30 мая состоялись встречи со спасательными службами Нижнесилезского, Силезского и Опольского воеводств, темой которых было ознакомление представителей этих служб с правилами проведения спасательных мероприятий на автомагистрали А4 после введения 1 июня сбора оплаты на участке Беляны-Вроцлавске – Сосьница.be Пакажыце змесціва тэчкі: лісты або запісы для сумеснай працы (сустрэчы і задачы). Па змаўчанні ў тэчцы будуць захоўвацца лісты. Калі вы не ўпэўненыя, не змяняйце параметр
KDE40.1ru Укажите содержимое папки: письма или записи для совместной работы (встречи и задачи). По умолчанию в папке будут храниться письма. Если вы не уверены, не меняйте параметрbe У сустрэчах прынялі ўдзел прадстаўнікі наступных устаноў:
viatollru Во встречах приняли участие представители следующих учреждений:be Змяніць сустрэчу: " % # "
KDE40.1ru Изменить встречу: " % # "be Вы збіраецеся падпісаць ключ: % # Ідэнтыфікатар: % # Кантрольная сума: % #. Вы павінны праверыць кантрольную суму ў уладальніка ключа па тэлефоне альбо пры асабістай сустрэчы, каб упэўніцца што ніхто не падрабіў гэты ключ Name (Comment
KDE40.1ru Вы собираетесь подписать ключ: % # Идентификатор: % # Контрольная сумма: % #. Вы должны проверить контрольную сумму у владельца ключа по телефону либо при личной встрече, чтобы убедиться что никто не подделал этот ключ Name: IDbe Пры ўключэнні гэтага параметру пры адпраўцы запрашэння на сустрэчу не будзе паказана акно стварэння ліста. Калі вы жадаеце змяніць ліст перад ім адпраўкай, адключыце гэты параметр, аднак майце на ўвазе, што ў целе ліста з запрашэннем будзе знаходзіцца тэкст у фармаце iCalendar, які даволі складана змяніць уручную
KDE40.1ru При включении этого параметра при отправке приглашения на встречу не будет показано окно создания письма. Если вы хотите изменить письмо перед его отправкой, отключите этот параметр, однако имейте ввиду, что в теле письма с приглашением будет находится текст в формате iCalendar, который довольно сложно изменить вручнуюbe Я рыхтую матэрыялы для тваёй сустрэчы з дырэктарамі.
TEDru Я готовлю материалы для твоей встречи с директорами.be паміж апошнім імэйлам і наступнай сустрэчай.
TEDru разрываясь между электронной почтой и очередными встречами.be Магчымым негатыўным вынікам працэсу глабалізацыі з’яўляецца тэндэнцыя, якая спрыяе такому сінкрэтызму[132] і ажыўляе формы «рэлігіі», якія вядуць людзей да адасаблення замест таго, каб весці іх да сустрэчы, і аддаляюць іх ад рэчаіснасці.
vatican.varu Негативным следствием глобализации может оказаться тенденция к поощрению такого синкретизма[132], к поощрению «религиозных» форм, которые отчуждают людей друг от друга, вместо того чтобы стать местом встречи, и отдаляют от реальности.be Змяніць сустрэчу: " % #" work on to-do is in progress
KDE40.1ru Изменение встречи « % #» work on to-do is in progressbe Каб малітва развіла гэтую ачышчальную моц, яна, з аднаго боку, павінна быць вельмі асабістай, сустрэчай майго асабістага я з Богам, з жывым Богам.
vatican.varu Для того чтобы молитва могла развивать эту очистительную силу, она должна быть, с одной стороны, очень личной – встречей моего «я» с Богом, с живым Богом.be Я сеў на аўтобус, каб не спазніцца на сустрэчу.
tatoebaru Я сел на автобус, чтобы не опоздать на встречу.be Падчас сустрэчы службам паказалі працэдуру, якая паспяхова дзейнічае на аўтамагістралі А1 і А2 на ўчастку Стрыкув – Конін.
viatollru Во время встречи службам была представлена процедура, успешно функционирующая на автомагистрали А1 и А2 на участке Стрыкув – Конин.be З другога боку, толькі сустрэча з Богам дазваляе не «бачыць у іншым чалавеку толькі іншага»[17], але дазваляе распазнаць у ім Божы вобраз і так дайсці да праўдзівага адкрыцця іншага чалавека i да сталай любові, якая «ператвараецца ў клопат і служэнне іншаму чалавеку»[18].
vatican.varu И только встреча с Богом позволяет не «видеть в другом всегда лишь другого»[17], но распознать в нём образ Божий, тем самым по-настоящему открыть его для себя и взрастить любовь, которая «становится заботой о другом и ради другого»[18].be Можна спытацца: калі “чысцец” – гэта проста ачышчэнне праз агонь сустрэчы з Панам, Суддзёй і Збаўцам, як можа ўмяшацца трэцяя асоба, нават калі яна была асабліва блізкай?
vatican.varu Теперь следует задаться таким вопросом: если «чистилище» попросту означает состояние очищения огнем во встрече с Господом, Судией и Спасителем, как в таком случае может вмешаться третье лицо, пусть даже особенно близкое к умершему человеку?be Змяніць сустрэчу: " % # "
KDE40.1ru & Изменить встречуbe Вы збіраецеся падпісаць ключ: % # Ідэнтыфікатар: % # Кантрольная сума: % #. Вы павінны праверыць кантрольную суму ў уладальніка ключа па тэлефоне альбо пры асабістай сустрэчы, каб упэўніцца што ніхто не падрабіў гэты ключ
KDE40.1ru Вы собираетесь подписать ключ: % # Идентификатор: % # Контрольная сумма: % #. Вы должны проверить контрольную сумму у владельца ключа по телефону либо при личной встрече, чтобы убедиться что никто не подделал этот ключbe Але сустрэча з Богам абуджае маё сумленне, каб яно больш не падсоўвала мне самаапраўдання, не было адлюстраваннем самога сябе і сучаснікаў, якія ўплываюць на мяне, але каб было здольнасцю слухаць само Дабро.
vatican.varu Встреча же с Богом пробуждает мою совесть, чтобы она больше не давала мне возможности самооправдания, больше не была отражением меня самого и влияющих на меня современников, но стала способностью слышать Само Благо.be Тое, што прынёс Езус, які сам памёр на крыжы, было чымсьці абсалютна адрозным, а менавіта сустрэчай з Панам усіх паноў, сустрэчай з жывым Богам, а значыць сустрэчай з надзеяй, якая была мацнейшай за прыгнёт рабства, таму што яна перамяняла жыццё і свет знутры.
vatican.varu Иисус, Сам умерший на кресте, принес нечто абсолютно иное: встречу с Господом всех господ, встречу с живым Богом и, следовательно, встречу с надеждой, которая превозмогала страдания рабства и поэтому преобразовывала изнутри жизнь и мир.be Супрацоўніцтва ў развіцці не павінна мець выключна эканамічны характар; яно павінна стаць вялікай нагодай для культурнай і чалавечай сустрэчы.
vatican.varu Сотрудничество ради развития должно охватывать не только экономическую сферу, но и стать превосходной возможностью для встречи между культурами и людьми.be Такая любоў можа ажыццявіцца толькі тады, калі яна зыходзіць з інтымнай сустрэчы з Богам, сустрэчы, якая стала еднасцю волі і якая абуджае пачуцці.
vatican.varu Это может произойти лишь вследствие глубокой встречи с Богом, приведшей к общности воли и затронувшей чувства.ru.glosbe.com
Сустрэча вясны — Кароткі змест / Краткие содержания
Першыя вясновыя дні. Яшчэ можа быць і холадна, і снежна, але душы і сэрцу ўжо неспакойна і радасна. Вясна – гэта наступленне цёплых, сонечных дзён, абуджэнне прыроды, прылёт птушак, гэта і цяжкая праца на ніве, каб забяспечыць будучы багаты ўраджай. Калісьці ў першы веснавы дзень у Беларусі пачыналі гукаць вясну. Задавала тон у абрадах гукання вясны шумная, вясёлая моладзь, асабліва дзяўчаты. Яны збіраліся на самых узвышаных месцах у вёсцы, спявалі да позняй ночы веснавыя песні. Часам спявалі па чарзе: у адным месцы пачнуць і спыняцца, а ў другім працягваюць. Дзяўчаты для выканання вяснянак выходзілі на бераг ракі або возера, у поле або ўзбіраліся на дах. Кожны дзень гучаў гімн вясне, сонцу, маладосці, каханню. У сваіх песнях дзяўчаты не толькі віталі надыход цёплых дзён, абуджэнне прыроды, але і як бы расказвалі ўсім пра сваю гатоўнасць да кахання, да шлюбу. Сталыя жанчыны па-свойму сустракалі вясну. Яны выпякалі з цеста фігуркі птушак, мяркуючы, што такім чынам паспрыяюць іх хутчэйшаму прылёту. Дзяўчаты бралі гэтых птушак з цеста і, выконваючы вяснянкі, падкідвалі ўгору са словамі: «Жавароначкі, прыляціце, вясну красную прынясіце!» Хлопцы, як больш практычныя, раскладвалі вогнішча, на якім спальвалі розныя старыя рэчы, што за доўгую зіму знасіліся, сапсаваліся, паламаліся. Да дзяўчат яны далучаліся толькі вечарам, калі пачыналі разам вадзіць карагоды. Хлопцы таксама ладзілі арэлі, на якіх моладзь гушкалася кожны веснавы дзень. Дзяўчаты пры гэтым спявалі вяснянкі. Кожная пара, якая сядала на арэлі, імкнулася як мага больш разгайдаць іх, узляцець вышэй за іншых, каб паказаць сваю сілу, уменне. Моладзь спаборнічала паміж сабой. Акрамя таго, існавала ў народзе прыкмета, што чым вышэй будуць узлятаць арэлі, тым даўжэйшымі вырастуць лён і іншыя расліны. Лічылі таксама, што хлопцы і дзяўчаты павінны пагойдацца на арэлях хоць адзін раз, каб быць здаровымі і моцнымі ўвесь год. Хлопцы і дзяўчаты абыходзілі ў першы дзень вясны ўсе хаты, жадалі добрага ўраджаю на полі, на сенажаці, здароўя ўсім жыхарам. Яны ішлі па вёсцы ланцужком, узяўшыся за рукі, каля кожнага двара спыняліся, танцавалі, кружыліся. Гаспадары былі рады, віталі карагод, бо, як меркавалася, карагод моладзі валодаў магічнай сілай. Не менш за моладзь радаваліся прыходу вясны дзеці. Яны ўтваралі свой гурт, галоўнымі дзейнымі асобамі ў якім былі запявала і механоша, хадзілі па вёсцы, не мінаючы ніводнай хаты. Падбегшы да акна, дзеці стукам выклікалі гаспадароў. Пасля таго як хто-небудзь выглядаў з акна, найбольш бойкі і гаваркі пачынаў прыкладна такі дыялог: – Ці трэба вам вясна-красна? Дарослыя адказвалі: – Трэба, трэба! Пасля гэтага дзеці спявалі вяснянку з пажаданнямі сям’і дабрабыту і шчодрага ўраджаю. Гаспадары давалі малым спевакам хлеб, яйкі, сушаныя чарніцы, яблыкі. Абышоўшы ўсе двары ў вёсцы, напоўніўшы мех дарамі, дзеці збіраліся ў якой-небудзь хаце, ладзілі частаванне, спявалі, расказвалі смешныя гісторыі. Існавала павер’е, што надвор’е першага дня вызначае характар усёй вясны. Зразумела, што сонечны, цёплы, бязветраны першы вясновы дзень вельмі радаваў беларускага селяніна. (453 словы)
Паводле Т. Кухаронак.
karotkizmest.by
Сустрэча ў міжсвецці. Пляц Волі
Сустрэча ў міжсвецці
Вецер то злосна налятаў, нахіляючы-гойдаючы цыбатыя хвоі — і тады ўверсе гуло, стагнала, крахцела, то ападаў да долу, кружляў апалае лісце, біў узнятым каўняром бушлата па твары, — і Аляхновіч мусіў прытрымліваць каўнер рукамі (балазе хатуль з рэчамі нёс ззаду чырвонаармеец). Паперадзе — чэкіст у доўгім шынялі, з ромбамі на лацканах (вышэйшымі вайсковымі адзнакамі).
Яны набліжаліся да памежнай брамы — паміж Коласавым і Стоўбцамі, і Аляхновіч адчуваў, што з кожным крокам меншыўся на яго ўціск гэтага дзяржаўнага айсберга пад назовам СССР, што з кожным крокам ён — пасля амаль сямігадовай салавецкай катаргі, стомлены і надломлены — станавіўся мацнейшым.
Зірнуў наперад: над спіною ў шынялі з ромбікамі, над памежнай брамай — шчыт з чырвонымі літарамі: «Коммунизм сметёт все границы». А далей, ужо на «польскай» сцежцы, — чатыры постаці: высокі ў цывільным, два паліцыянты і той, каго сёння, 6 верасня 1933 года, польскі ўрад абменьваў на яго, Аляхновіча. Хто гэта будзе, ён ужо ведаў, але калі сустрэўся — зніякавеў і не змог першым пачаць гаворку. Нібыта на цэлае жыццё дабавілася ў ім… А вось гэты чалавек, з якім звязвалі ў мінулым гады сяброўства, скіроўваў — хоць і з лепшых памкненняў — у савецкі міраж-пекла сотні падобных яму, наіўных — і не ўсе з іх сёння жывыя…
? Ну здароў, браце… — першым прывітаўся Тарашкевіч.
? Здароў…
Яны падалі ядзін аднаму рукі.
Аляхновіч глядзеў на Тарашкевіча як згіпнатызаваны.
«Выгалены, у фільцовым капелюшы, стыльным паліто, вычышчаных ботах…»
А ён — у пацёртым бушлаце, які застаўся яшчэ ад Салаўкоў, у брудных атопках…
? Добра выглядаеш…
? Ты таксама.
? Дзякуй, але сумняюся… — і загаварыў пра тыя міражы ў сябе за спіной, ды яго спыніў старшыня польскай рэпатрыяцыйнай камісіі — ён з чэкістам падпісаў ужо акт абмену палоннымі і намерыўся развітвацца.
? То бывай здароў…
? Бывай…
І яны разышліся: адзін у Стоўбцы, каб адтуль дабрацца ў Вільню (і праз колькі месяцаў пачаць пісаць сваю спавядальную аповесць «У капцюрах ГПУ»), другі — у Менск, каб сустрэцца з таварышамі, аддацца працы ў роднай Беларусі (але так і не пабачыў ні Смоліча, ні Янкі Купалы, — праз колькі тыдняў яго вывезлі ў Маскву, каб там зрабіць сведкам арыштаў сваіх паплечнікаў па Грамадзе, а ў 1938-м забіць і самога)…
Поделитесь на страничкеСледующая глава >
history.wikireading.ru